Брэсцкі празаік Леанід Філатаў прэзентаваў новую кнігу

Новая кніга, па словах самога аўтара – працяг папярэдніх. Яна — пра ўласны лёс, Радзіму, калегаў-пісьменнікаў, пра веру і жыццё ва ўсіх яго праявах. Напоўненая аптымізмам, яна будзе цікавай шырокаму чытацкаму колу.

Першая сустрэча прайшла ў Берасцейскім дзяржаўным універсітэце імя А. Пушкіна ў мемарыяльнай залі імя Уладзіміра Калесніка. У сустрэчы ўдзельнічалі аўтар – Леанід Філатаў, паэт Васіль Жуковіч, кіраўнік Брэсцкага абласнога аддзялення Іван Мельнічук, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч, першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч, памочнік старшыні Усевалад Сцебурака.

Злева направа: Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Васіль Жуковіч, Іван Мельнічук

Другая сустрэча адбылася ў Берасцейскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна.

Леанід Філатаў

Сярод гасцей і выступоўцаў былі заўважаныя – кіраўнік брэсцкага абласнога аддзялення Іван Мельнічук, паэты Анатоль і Васіль Дэбішы, літаратар Сяргей Грышкевіч, Лявон Валасюк, Сяргей Цыплюк, Мікола Пракаповіч, Алесь Паплаўскі, Мікола Папека, Ярына Дашына і іншыя.

Алесь Каско

Вёў вечарыну паэт Алесь Каско.

Усевалад Сцебурака, для lit-bel.org

Фота Усевалада Сцебуракі