Брытанская пісьменніца рэцэнзуе Караткевіча

Сярод беларускіх кніг, якія мне параілі прачытаць, былі наступныя:

IMG_0400

Артур Клінаў “Горад сонца”

Уладзімір Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаха”

Васіль Быкаў “Сотнікаў”

Віктар Марціновіч “Параноя”

Святляна Алексіевіч “Voices from Chernobyl: The Oral History of a Nuclear Disaster”

 

Мне іх парэкамендаваў Джым Дынглі, выканаўца абавязкаў старшыні Англа-беларускага таварыства. Увогуле на ангельскую мову перакладзена зусім няшмат твораў беларускіх літаратараў, таму выбар вельмі маленькі.

Лідарам сярод прапанаваных кніг была “Параноя” – забаронены раман сучаснага беларускага аўтара Віктара Марціновіча. Дынглі быў упэўнены, што пераклад на ангельскую павінен з’явіцца ў найбліжэйшы час. На жаль, калі я звязалася з Марціновічам, выявілася, што пераклад кнігі будзе надрукаваны выдавецтвам Паўночна-Заходняга Універсітэта (North Western University Press) толькі ў 2013 г. А да таго часу ўсё, што мне заставалася рабіць, – задаволіцца рэцэнзіяй на гэтую кнігу ў Нью-ёркскім кніжным аглядзе.

Наступная кніга, якая прыцягнула маю ўвагу, – “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча. Мне спадабалася гэтая назва. Дынглі кажа, што Караткевіча лічаць “самым беларускім пісьменнікам”. Ён даслаў мне спасылку на бясплатны pdf-файл. Наколькі ён ведае, гэта адзіны твор аўтара, перакладзены на ангельскую мову. Таксама Дынглі адзначыў, што пераклад не вельмі добры. Пасля ўсіх гэтых папярэджанняў, я ўсё-ткі вырашыла рызыкнуць.

King Stakh’s Wild Hunt by Uladzimir Karatkievich, translated from Belarusian by Mary Mintz (Belarusian Literature in English Translations, 2006)

 “Дзікае паляванне Караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча; перакладзена з беларускай Мэры Мінц (Беларуская літаратура ў ангельскіх перакладах, 2006)

 

У гэтай гістарычнай аповесці 96-гадовы Андрэй Беларэцкі расказвае пра падзеі 1888 года, калі ён, яшчэ малады этнограф, трапляе ў загадкавы аддалены край недзе ў Беларусі, дзе мае спадзеў запісаць народныя паданні і легенды. Пасля таго, як яго карэта загразла ў адным са шматлікіх мясцовых багнішчаў, Беларэцкі знаходзіць паратунак у змрочным замку Балотныя Яліны, але хутка вымушаны зразумець, што небяспечныя багны – нішто ў параўнанні з жахамі, якія хаваюцца за сценамі замка. Андрэй спачувае гаспадыні замка Надзеі – апошняй прадстаўніцы арыстакратычнага роду Яноўскіх – і вырашае зрабіць усё, што ў яго сілах, каб вызваліць яе ад старажытнага праклёну, які перашкаджае ёй жыць паўнавартасным жыццём. Час ідзе, і праз некалькі тыдняў Беларэцкі пачынае разумець, што мясцовыя прывіды і здані – зусім не тое, чым яны здаюцца на першы погляд.

Аўтар расказвае нам цудоўную гатычную гісторыю, якая захоплівае чытача ў палон і не адпускае да апошняй старонкі. Усё пачынаецца з барацьбы за жыццё, калі экіпаж галоўнага героя трапляе ў змрочнае балота, а потым з’яўляюцца жахлівыя Маленькі Чалавек і Блакітная Жанчына, што бадзяецца калідорамі замка з ночы ў ноч, а таксама вусцішныя паляўнічыя, што нячутна скачуць на сваіх конях па навакольных гушчарах і пераследуюць усіх, каго сустрэнуць, да смерці… Караткевіч – майстар саспэнсу. Ён ведае, як прымусіць нас трымцець ад страху і тым не менш не выпускаць кнігу з рук, бо сюжэт такі захапляльны, што немагчыма адарвацца. У нечым гэта нагадвае творы іншых гатычных раманістаў, такіх як Анна Рэдкліф. Здаецца, што Караткевіч упіваецца гульнёй з чытачамі, назіраючы за тым, як мы на дыбачках прадзіраемся праз лабірынт, створаны яго ўяўленнем. Часам ён нават пакеплівае з працы пісьменніка: адзін з персанажаў робіць заўвагу Беларэцкаму, бо той вельмі нецярплівы і хоча дабрацца да сутнасці рэчаў занадта хутка: “Толькі ў дрэнных раманах усё сюжэтныя хады разблытваюцца лёгка і лагічна”.

Віртуознасць аўтара ў закручванні сюжэтных ліній падмацоўваецца вельмі добрай мовай. Мы чытаем, напрыклад, як Беларэцкі “адчуваў, як вецер стагоддзяў праляцеў за спіною”, калі ён разглядаў партрэты сям’і Яноўскіх і што “трэба быць чалавеканенавіснікам, каб выдумаць такія мясціны {навакольныя балоты і пушчы}, і ўяўленне пра іх можа з’явіцца толькі ў пячорным мазгу зласлівага ідыёта”. Аповесць настолькі выразная і экспрэсіўная, што я раптам заўважыла, што яна апанавала не толькі мае думкі, але і змяніла свет вакол мяне таксама: вось ужо тэлевізар ў маёй гасцёўні, здавалася, ператварыўся ў камін, дзе патрэсквае агонь, а замест невялічкага дожджыку за акном я пачала бачыць танец сняжынак… Я чытала “Дзікае паляванне”, і разам са мной усё, што было навокал мяне, трапляла пад непераадольнае зачараванне Караткевічам.

Вось тут я згадала каментар Дынглі наконт якасці перакладу. <...> 

ЧЫТАЙЦЕ ДАЛЕЙ НА BUDZMA.BY