Бяроза літаратурная

Злева направа: Алесь Камоцкі, Валянціна Осіпава, Барыс Пятровіч

Пісьменнікі Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Валянціна Осіпава і бард Алесь Камоцкі выступілі перад вучнямі і настаўнікамі сярэдніх школ № 1 і 3. Хлопцы і дзяўчаты не толькі з цікавасцю слухалі вершы і песні ды адказвалі на пытанні, але і самі актыўна ўключаліся ў дыскусію.

Найбольш абазнаныя  і дасціпныя атрымалі падарункі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў і грамадскай культурніцкай кампаніі  “Будзьма беларусамі!”.

Алесь Камоцкі

Заключныя акорды сустрэчаў прагучалі на Бярозаўскім сыраробчым камбінаце, які славіцца сваёй прадукцыяй і гасціннасцю па ўсёй Беларусі і за яе межамі.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"