Чакайце “Дзеяслоў” у Вілейцы!

20-га кастрычніка “дзеяслоўцы” – Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч і Анатоль Івашчанка – на запрашэнне мясцовай грамады выступяць у Вілейцы. Да іх далучыцца паэт, сталы аўтар “Дзеяслова” Усевалад Сцебурака. Імпрэза пройдзе ў межах святкавання дзесяцігадовага юбілею часопіса "Дзеяслоў".

Сустрэча адбудзецца па адрасе: Вілейка, вул. Партызанская, 45 А. Пачатак а 17-й. Уваход вольны. Кантактны тэлефон: 80297782982. Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”

 

Прэсавая служба СБП