Чаму не апублікаваныя дзённікі Янкі Брыля?
Дата публікацыі: 02.03.2013
3721

«Не ў найбліжэйшы час», — кажа дачка пісьменніка.
Па словах літаратуразнаўцаў, народны пісьменнік у запавеце папрасіў надрукаваць свае дзённікавыя запісы праз пяць гадоў пасля яго смерці. Аднак прайшло ўжо сем.
«Мелася на ўвазе, што ўсе астатнія працы мусяць быць адкрытыя праз пяць гадоў, — тлумачыць дачка пісьменніка Наталля Семашкевіч.
— Іван Антонавіч усё прадугледзеў. Дзённікі асобна, яны цяпер захоўваюцца ў архівах. Мы паступова з імі працуем».
Народны пісьменнік Янка Брыль стварыў выдатную прозу («Птушкі і гнезды», Memento mori), нон-фікшн (суаўтар «Я з вогненнай вёскі»). Ён таксама быў непераўзыдзеным майстрам лірычнай мініяцюры. Мяркуецца, што ў дзённіках талент лірыка спалучаецца з вастрынёй і шчырасцю ацэнак.
ЮУ, nn.by