“Час наперад” — маладыя аўтары чытаюць свае тэксты

“Мы
добра ведаем мелодыю, з якой пачыналіся ў нашым дзяцінстве навіны — "Час,
наперад!"
Гэтыя гукі прымушаюць нас адчуваць, што ў нас дастаткова моцы, каб ўласнымі сіламі рухаць час. Па-за межамі афіцыйнай і неафіцыйнай беларускай паэзіі ёсць згусткі генеравання новага часу — маладыя літаратары, якія вядуць літаратурную герылью на палях прыгожага пісьменства” — так прэзентуюць арганізатары выступоўцаў літаратурных чытанняў, якія чакаюць слухачоў 29 студзеня ў ДК "La Мора" па адрасе: 2-ая вул. Шчорса, 7а.
Пачатак а 19-й.
На літаратурнай імпрэзе можна будзе пазнаёміцца з паэзіяй:
• Цімура
Хоміча
• Ігара Кулікова
• Юлія
Ільюшчанкі
Паводле арганізатараў
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг