«Час second-hand» Святланы Алексіевіч па-беларуску — вольна пампуйце і чытайце!

Твор пабачыў свет у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у студзені 2014 года ў выдавецтве "Логвінаў". На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч.

Кніга Святланы Алексіевіч "Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)" закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час "перабудовы" і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе "часам сэканд-хэнд".

Спампаваць кнігу абсалютна бясплатна можна ТУТ, націснуўшы на кнопку .epub

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"