Часопіс “ПрайдзіСвет” абярэ найлепшых перакладчыкаў за 2013 год

Рэдакцыя часопіса разгледзела перакладныя кнігі, якія выйшлі па-беларуску ў 2013 годзе, і вызначыла шорт-ліст, у які ўвайшлі наступныя перакладчыкі і кнігі:

Проза

Альгерд Бахарэвіч: браты Грымы “Казкі”

Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава “Моцны Жбуць”

Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал “Я абслугоўваў ангельскага караля”

Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг “Цудоўныя гады сабаку пад хвост”

Максім Шчур: Эган Бонды “Запрашэнне на вячэру”

Паэзія

Ірына Герасімовіч: Ільма Ракуза “Перакрэсліць усё”

Андрэй Гуцаў, Алесь Разанаў: Улдыс Бэрзыньш “Салаўі крычаць па-латышску…”

Марыя Мартысевіч: Аляксандр Фрэдра “Дзявочыя зарокі, або Магнетызм сэрца”

Андрэй Хадановіч: зборнік перакладаў “Разам з пылам”, Аляксандр Фрэдра “Помста”, Рышард Крыніцкі “Дакрануцца”, пераклады з кнігі Віславы Шымборскай “Канец і пачатак”

Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”

Альгерд Бахарэвіч: Вільгельм Гаўф “Гісторыя пра карабель прывідаў”, Ян Вагнер “верабей гюрыке”

Алесь Знаткевіч: Кен Кізі “Палёт над гняздом зязюлі”, Роберт Энтан Ўілсан “Трынаццаць хораў для боскага маркіза”
Найлепшыя перакладчыкі будуць вызначаныя рэдакцыяй часопіса “ПрайдзіСвет” і ўганараваныя ў снежні 2014 года.

Сёлета прэмія будзе ўручацца пяты раз. Сярод папярэдніх лаўрэатаў — Вера Бурлак з перакладам Льюіса Кэрала, Антон Францішак Брыль з перакладам “Бэўвульфа”, Вольга Калацкая з перакладам Тоні Парсанза, Алеся Башарымава з перакладам Тувэ Янсан, Сяргей Сматрычэнка з перакладамі Вацлава Граб’е, Сяргей Шупа з перакладам Міленкі Ергавіча і іншыя.

Рэдакцыя часопіса “ПрайдзіСвет”