Чэрвеньскае паседжанне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (ФОТА)

Была задаволеная заява пра выхад з арганізацыі Алеся (Аляксандра) Кавалёнка.

На паседжанні была абмеркаваная дзейнасць абласных аддзяленняў ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", магчымасці аптымізацыі працы ў рэгіёнах і арганізацыі ўвосень бягучага года вялікай сумеснай прэзентацыі ў Мінску ўсіх абласных альманахаў: "Жырандолі" (Берасце), "Палаца" (Гомель), "Новага замка" (Горадня), "Брамы" (Магілёў), "Ратушы" (Віцебск).

Старшыня прыёмнай камісіі Аксана Спрынчан і Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч

Новапрыняты сябар ГА "СБП" Янка Траццяк

Быў прадстаўлены сайт Магілёўскага абласнога аддзялення ГА "СБП", створаны дзякуючы ініцыятыве мясцовай супольнасці пад кіраўніцтвам Міколы Яцкова, і абмеркаваная верагоднасць заснавання падобных сайтаў кожным абласным аддзяленнем.

Былі прааналізаваныя актуальныя падзеі з жыцця пісьменніцкай арганізацыі за прамінулыя тры месяцы.

ВТ, для lit-bel.org