Чэрвеньскае паседжанне магілёўскага аддзялення
Старшыня рэдакцыйнай камісіі Яраслаў Клімуць расказаў аб тым, як ідзе праца над альманахам, і выказаўся аб тым, што патрэбна зрабіць у бліжэйшы час. Сваімі меркаваннямі таксама падзяліліся сябры камісіі Міхась Булавацкі і Мікола Яцкоў.
Прысутным была прадстаўлена новая кніга паэзіі Тамары Аўсяннікавай “Стромкая галінка”, прагучалі некаторыя вершы, змешчаныя там.
Былі разгледжаны таксама іншыя пытанні дзейнасці абласнога аддзялення.
На верхнім фота злева направа: Віталь Еўмянькоў, Яраслаў Клімуць, Мікола Яцкоў, Таццяна Барысік, Міхась Булавацкі.
Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг