Чэрвеньскае пасяджэнне Магілёўскай абласной філіі СБП

Яраслаў Клімуць, Тамара Аўсяннікава, Міхась Булавацкі, Таццяна Барысік

Яраслаў Клімуць распавёў пра ўдзел у Пысінскіх чытаннях, якія традыцыйна ладзіць абласная бібліятэка, і прадставіў выдадзены зборнік матэрыялаў па гэтых чытаннях.

Тамара Аўсяннікава прэзентавала чацвёрты выпуск літаратурнага зборніка “Святло “Святліцы” – вынік гадавой працы магілёўскага літаратурнага клуба “Святліца”, які спадарыня Тамара ўзначальвае.

Міхась Булавацкі падзяліўся ўражаннямі аб працы ў журы гарадскога конкурса дзіцячай і юнацкай творчасці “Магілёўскія зорачкі” сярод школьнікаў на лепшае чытанне беларускага твора ці выканання беларускай песні.

Віталь Еўмянькоў паведаміў, што адбыўся рэспубліканскі конкурс журналістаў “Арт-вакацыя”, дзе ў дзвюх намінацыях з работай пра творчасць Святланы Алексіевіч перамаглі студэнты факультэта журналістыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова.

Тамара Аўсяннікава, Віталь Еўмянькоў, кіраўнік паэтычнага гуртка Магілёўскага ТБМ Аляксей Карпенка

Таццяна Барысік зрабіла агляд сваіх публікацый у газеце “Наша Ніва” і на сайце “Радыё Свабода”.

Старшыня рэдакцыйнай рады альманаха “Брама” Я. Клімуць пазначыў пытанні падрыхтоўкі чарговага нумара і прапанаваў завершыць фармаванне рэдакцыйнага партфеля да 1 верасня.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП