Чым парадуе перадкалядны “Дзеяслоў” № 6

“Дзеяслоў” № 6, які ўжо можна знайсці ў продажы, змясціў пад сваёй вокладкай не толькі мастацкія тэксты беларускіх і замежных аўтараў, але і прыемны дадатак — новы альбом барда Таццяны Беланогай “Ніткі”.
У разделе прозы чытачам прапануецца самая грунтоўная публікацыя нумара — раман-прыпавесць Алеся Пашкевіча “Сім победиши”, які друкуецца без скаротаў, а таксама нізка апавяданняў Евы Вежнавец пад назвай “Любоў зла”, навэла Вінцэся Мудрова “Шпег” і згадкі Алеся Усені “Мой лістапад”.
…Турма — не сцены.
Для турмы
Не камяні сабраны. Мы…
Гэта словы з паэмы “Турма”, якую прэзентуе ў часопісе Уладзімір Някляеў.
Каманда маладых і амбітных перакладчыкаў інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” прапануе на старонках “Дзеяслова” нізку перакладаў твораў афрыканскіх пісьменікаў пад назвай “Чорная зямля пад белымі крыламі”. У нізцы прадстаўлены вершы і апавяданні наступных аўтараў: Генры Чарльз Босман, Тоцыюс, Э.Ч. Асонду, Эжэн Марэ, Сулейман Дыяманка, Генры Алан Фаган, Джозэф Конрад, Мухамед Эбну.
І гэта яшчэ далёка не ўсе сюрпрызы нумара!
Прэсавая служба СБП