Чытаем Караткевіча разам!

Пачатак: 29.03 (18:15) 

Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

(Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1)

Вершы, урыўкі з прозы знакамітага беларускага пісьменніка, а таксама песні на словы класіка прагучаць у гэты вечар у камернай зале тэатра у 18.15 перад пачаткам оперы “Сівая легенда”.

На адной сцэне будуць гімнастка бронзавы прызёр лонданскай Алімпіяды-2012 Любоў Чаркашына, саліст оперы Вялікага тэатра Беларусі Ілля Сільчукоў, акцёр, рэжысёр, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Гарцуеў, тэлевядучая, спявачка і аўтар песеньВольга Рыжыкава, актрыса тэатра і кіно Алена Дуброўская, спявак і тэлевядучы Тэо, а таксама тэлевядучая Наталля Бібікава і яе муж, акцёр Андрэй Бібікаў.

У фае тэатра на адзін вечар разгорнецца выстава “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду”. Гледачы таксама пазнаёмяцца з рэдкімі фатаздымкамі Уладзіміра Караткевіча і пачуюць голас класіка – з архіўных запісаў пісьменніка.

А галоўнае, на сцэне Вялікага тэатра гледачы ўбачаць шэдэўр нацыянальнага мастацтва – оперу “Сівая легенда”, у стварэнне якой сваю працу і талент уклалі кампазітар Дзмітрый Смольскі і аўтар лібрэта Уладзімір Караткевіч (ён сам напісаў лібрэта да оперы паводле сваёй аднайменнай аповесці).

опера “Сівая Легенда”
У антракце гледачы таксама змогуць прачытаць улюбёныя радкі з твораў класіка. Удзельнікам будуць уручаны падарункі і сувеніры ад Вялікага тэатра.

Даведкі і заказ білетаў: 239 28 64, 334 80 74, 334 06 66, а таксама на bolshoibelarus.by і kvitki.by.

budzma.by