«Чытаем Купалу разам» — 22 сакавіка

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў
рамках Года кнігі, Купалаўскага юбілейнага года працягвае грамадска-культурную акцыю
«Чытаем Купалу разам». Праект быў падтрыманы прадстаўнікамі Рэспубліканскага
грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў
Рэспублікі Беларусь, работнікамі буйных прадпрыемстваў краіны, настаўнікамі і
вучнямі школ Мінска, студэнтамі і выкладчыкамі сталічных ВНУ.
22 сакавіка, а 18-й гадзіне вершы народнага паэта Беларусі прагучаць з вуснаў людзей розных прафесій і ўзростаў, сяброў і партнёраў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (вул. Купалы, 4):
супрацоўнікаў Дэпартамента аховы Цэнтральнага раёна г. Мінска, фірмы «Кансультант», дырэктара школы, псіхолага, навучэнцаў лінгвагуманітарнага каледжа, фальклорнага гурта «Квецень», галоўнага рэдактара газеты «ЛІМ» Таццяны Сівец, акцёра і рэжысёра Беларускага радыё Алега Вінярскага, бардаў Алеся Камоцкага і Сяргея Антонава.
Уваход вольны.
Ала Дражына