Навіны

Гарбузік — гэта не назва гародніны, як можа падацца на першы погляд. Гэта вясёлы і непаседлівы хлопчык, якога прыдумалі бацькі (аўтары тэкстаў і заданняў) для сваіх цікаўных дзетак. Ён дапаможа маленькім чытачам спасцігаць навакольны свет, пазнаёміць з адметнымі старонкамі нашай мінуўшчыны, навучыць ляпіць дыназаўраў з пластыліну і рабіць макеты з кардону, загадае загадкі і раскажа мноства цікавых гісторый.

Чым жа адметны «Гарбузік» і чаму на яго варта звярнуць увагу бацькам, якія гадуюць дзетак? На гэтыя пытанні можа быць адразу некалькі адказаў.

Чытаць «Гарбузік», проста гартаць яго старонкі надзвычай цікава нават даросламу чалавеку. Малюнкі яркія і крэатыўныя, кожны новы разварот па аздабленні і стылістыцы не падобны на папярэдні. Над іх афармленнем працавалі розныя мастакі, кожны з іх выкарыстоўваў уласны падыход да справы, уласнае бачанне вобразаў, герояў. Такі крок цалкам заканамерны. Паводле задумкі ўкладальнікаў, знаёміцца з альманахам дзеткі будуць не адразу, але цягам некалькіх дзён ці вечароў. Так чарговая сустрэча з «Гарбузікам» стане нечаканасцю і нават сюрпрызам. Больш за тое, тэксты, загадкі, заданні, змешчаныя на старонках альманаха, вельмі разнастайныя. Яны адрозніваюцца не толькі жанрам, але і мэтай. Адны проста распавядаюць казачныя гісторыі, іншыя ж стымулююць дзетак на роздум, пошук адказаў на пытанні, дапамагаюць навучыцца і запомніць. Сам хлопчык Гарбузік таксама прысутнічае на старонках альманаха і суправаджае тэксты сваімі «каментарамі-заўвагамі». Гэтыя рэмаркі скіроўваюць думку маленькага чытача, працуюць на карысць утрымання яго ўвагі, а бацькам дапамагаюць зарыентавацца ў методыцы працы з тым ці іншым тэкстам.

Як называюцца пальцы на руцэ і як адрозніць правую руку ад левай? Як запомніць колеры, з якіх складаецца вясёлка, ды і ў цэлым, як утвараецца гэтая з’ява? Як называюць дзіцянят жывёл і чаму назвы некаторых з іх зусім не падобныя да «імёнаў» бацькоў? На гэтыя і многія іншыя пытанні дапаможа адказаць Гарбузік. І зробіць ён гэта не нудна, а весела, з вершамі і малюнкамі.

Мне ж асабліва цікавымі і адметнымі здаліся казкі, змешчаныя ў альманаху. Адна з іх — «Казка пра спадарыню Мышэвіч» Беатрыкс Потэр (з малюнкамі аўтаркі) у пераказе Алены Байкі. Гэта гісторыя пра мышку Мышэвіч, якая вельмі любіць чысціню. Крыху больш сур’ёзныя казкі Ганны Сілівончык хутчэй скіроўваюць на роздум і развагі. Адна з іх — пра тое, як анёл згубіў крылы і іх знайшлі птушкі, другая — пра кемлівую дзяўчынку Люду, якая выратавалася ад Людажэра.

Беларуска-англійскі вершаваны (і выдатна ілюстраваны Вольгай Раманюк) слоўнічак Алены Церашковай дапаможа дзеткам запомніць некалькі простых англійскіх слоў, а вершыкі «Клапатлівыя машыны» раскажуць пра добрых механічных памочнікаў паштальёнаў, дактароў, пажарных. Расповед Паліны Грынчанкі пра вожыка Чмыха, які вучыўся збіраць грыбы, дапаможа навучыцца адрозніваць ядомыя грыбы ад ядавітых, а майстар-клас Вольгі Бабурынай навучыць рабіць паштоўкі з выцінанкамі.

Адзначу таксама, што па сваім змесце «Гарбузік» складзены такім чынам, што нібыта прапаноўвае бацькам чаргаваць чытанне (натуральна, разам з дзецьмі) з іншымі відамі дзейнасці: выразаннем, маляваннем, лепкай з пластыліну, разгадваннем рэбусаў і пошукам адказаў на пытанні. Гэта не толькі дапамагае даўжэй утрымліваць увагу дзетак, але і развівае іх творчыя, разумовыя здольнасці, робіць іх больш кемлівымі і адукаванымі.

Марына Весялуха, zviazda.by

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------