Чытанка для дзяцей "Залатая яблынька"

Укладальнікам тома выступіў пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў, а аздобіла яго сваімі малюнкамі мастачка Алена Карповіч.

Фальклорныя пярліны пераказалі такія майстры слова як Якуб Колас, Крыстына Лялько, Уладзімір Сіўчыкаў, Уладзімір Ягоўдзік і Алесь Якімовіч, а сярод арыгінальных твораў – тэксты Яна Баршчэўскага, Пятра Васючэнкі, Клаўдзіі Каліны, Янкі Купалы, Максіма Танка, Станіслава Шушкевіча.

Адрасуецца кніжка дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, іх бацькам, бабулям і дзядулям, а таксама навучэнцам педагагічных коледжаў, настаўнікам і выхавацелям.

Чытачоў найперш павінны зацікавіць такія легенды як “Адкуль пайшлі беларусы”, “Страцім-лебедзь”, “Палешукі і палевікі”, паданні “Возера Нарач”, “Пра Нёман і Лошу”, “Бярэсце”, “Жодзіна”, “Адкуль назва Івянец”, “Браслаў”, “Чорная дама”, “Пане Каханку”, “Бяздоннае багацце” і іншыя.

Алеся Сіўчыкава