Чытанні да 100-годдзя Масея Сяднёва пройдуць у Мінску

Масей Сяднёў — паэт, празаік, публіцыст, адзін з найбольш актыўных і таленавітых прадстаўнікоў беларускага літаратурнага замежжа. Яго імя ўпісанае ў Брытанскую і Польскую энцыклапедыі, а ў 1989 годзе Мюнхенскім і Вашынгтонскім Джорджтаўнскім універсітэтамі Масей Сяднёў быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію. Кнігі славутага беларускага літаратара выдаваліся ў Нямеччыне і ЗША, перакладаліся на ангельскую, польскую, расейскую, украінскую мовы. З 1967 да 1983 года пісьменнік працаваў на Радыё Свабода, узначальваў беларускую рэдакцыю.

У праграме чытанняў — таксама прэзентацыя зборніка памяці Віталя Скалабана «Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей».

Пачатак чытанняў 4 кастрычніка а 10-й у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4).

Валянціна Аксак, svaboda.org