Чытанні з Валянцінам Акудовічам распачнуцца 20 лютага
Прыгожаму пісьменству ў нашых краях ужо болей як 500 год. У розныя эпохі тут пісалі старабеларускай, лацінскай, польскай, рускай, а пазней і ўласна беларускай мовай. Да таго ж не забудземся на арабскае пісьмо і, зразумела, ідыш.
Уся гэтая шматмоўная спадчына нашых продкаў надзвычай багатая ды цікавая. І, натуральна, вартая не толькі павагі, але і нашай увагі.
Валянцін Акудовіч. Фота Зарыны Кандрацьевай, budzma.by
Літаратурныя чытанні – гэта супольная асалода ад удумлівых разваг над інтэлектуальнымі і эстэтычнымі вабнотамі таго ці іншага тэкста. Але пачнем мы свае інтэрактыўныя забавы не з сівой даўніны, а з твораў сучаснікаў ці блізкіх да нашай эпохі аўтараў.
На першыя тры сустрэчы для калектыўнага сумоўя прапануюцца:
- аповесць Уладзіміра Арлова “Ордэн Белай Мышы”;
- невялічкі раман Юры Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў”;
- апавяданне Міхася Стральцова “Смаленне вепрука”.
Падаць заяўку на літаратурныя чытанні можна тут.
fly-uni.org