Cвяточныя мерапрыемствы з нагоды 130-годдзя Янкі Купалы

У Мінску пачаліся святочныя мерапрыемствы з нагоды 130-годдзя Янкі Купалы. Ля помніка беларускаму песняру прайшлі купалаўскія чытанні, а прадстаўнікі міністэрства культуры ўсклалі кветкі.

Рота ганаровай варты ўсклала вянок ад прэзідэнта Беларусі. Асноўная частка святкавання юбілею Купалы пройдзе заўтра на радзіме пісьменніка ў вёсцы Вязынка.

 

Паводле nn.by