Да 80-годдзя СБП — новая архіўная рубрыка на нашым сайце
І хаця многія з гэтых матэрыялаў ужо былі даследаваны і знаходзяцца ў беларускіх архівах, але ў электронным выглядзе ў вольным доступе яны — упершыню.
Сярод дакументаў Уладзіміра Караткевіча — уласнаручна напісаныя ім заява на ўступленне ў СП БССР, аўтабіяграфія, бібліяграфія, а таксама 2 рэкамендацыі, якія былі дадзеныя пісьменніку яго калегамі Анатолем Вялюгіным і Максімам Лужаніным.
Нашая новая рубрыка размяшчаецца тут. Каб паглядзець кожную выяву ў лепшай якасці, варта націснуць на яе. Сачыце за абнаўленнямі!
1. Заява У. Караткевіча з просьбай прыняць яго ў СП БССР (25 красавіка 1957 г.)
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг