Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Віталь Еўмянькоў

У імпрэзе прынялі ўдзел пісьменнік, сябра СБП, кандыдат філалагічных навук, выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова Віталь Еўмянькоў і госць з Мінска, бард, паэт і перакладчык Аляксей Жбанаў.


Віталь Еўмянькоў распавёў пра жыццё і дзейнасць філаматаў, гісторыю ўзнікнення гэтага тайнага таварыства, якое складалася з лепшых прадстаўнікоў эліты ВКЛ, якія ў той час вучыліся ў Віленскім універсітэце.

Аляксей Жбанаў выканаў некалькі песень, у першую чаргу -- напісаных самімі ўдзельнікамі суполкі філаматаў, а сярод іх было нямала паэтаў, напрыклад, адным з актыўных сябраў таварыства быў Адам Міцкевіч.

Некаторыя з песень разам з Аляксеем праспявалі нават і наведнікі вечарыны.


Аляксей Жбанаў

Арганізавалі вечарыну магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы імя Скарыны разам з абласной бібліятэкай імя Леніна.

Таварыства філаматаў — тайнае таварыства ў навучальных установах Віленскай вучэбнай акругі. Створана ў 1817 па ініцыятыве групы студэнтаў Віленскага ўніверсітэта (А. Міцкевіча, Т. Зана, Я. Чачота, Ю. Яжоўскага і інш.) гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную арганізацыю са шматлікімі філіяламі ў розных раёнах Беларусі.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара