"Дэбютанты-2011" — "ПрайдзіСвет", Брыль і Марціновіч

14 сакавіка ў мінскай галерэі «Ў» былі названыя і ўганараваныя лаўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют».
У намінацыі «Пераклад» найлепшым быў прызнаны калектыў рэдакцыі
часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет», які летась выдаў у
перакладзе з ангельскай мовы кнігу Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці».
Атрымлівалі прэмію перакладчыкі кнігі Юля Цімафеева, Ганна Янкута,
Кацярына Маціеўская і Алена Пятровіч.
Лявон Баршчэўскі, Ганна Янкута, Зміцер Колас, Юля Цімафеева, Алена Пятровіч, Кацярына Маціеўская
Выступае Алеся Башарымава
Марыя Пушкіна
У намінацыі «Проза» перамагла кніга Віктара Марціновіча «Сцюдзёны
вырай». Яна выйшла ў электронным варыянце, з нагоды чаго Валянцін
Акудовіч, віншуючы лаўрэата, пажартаваў: а на што вы, Віктар, паставіце
мне аўтограф?
У намінацыі «Паэзія» найлепшай прызналі кнігу Антона Францішка Брыля «Не
ўпаў жолуд». Лаўрэат жыве ў Цюрыху, ён прафесійны кампутаршчык, і
прыехаць на цырымонію ўганаравання не змог. Але прыслаў відэазварот, у
якім чытаў свае новыя вершы.
На відэа - Антон Францішак Брыль
Віталь Рыжкоў абвяшчае пераможцу ў паэзіі
Усяго ў спісе намінантаў на прэмію было дзевяць пазіцыяў. І ўсе, хто не стаў лаўрэатам, атрымалі заахвочвальную прэмію.
Прэмію «Дэбют» летась заснавалі Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх
пісьменнікаў. Яна ўручаецца за найлепшую дэбютную кнігу года. Фундатарам
прэміі выступіў расійскі бізнэсовец з беларускімі каранямі Павел
Бераговіч.
Шмат фота з цырымоніі на нашых старонках у сацыяльных сетках: