Дні беларускай літаратуры прайшлі ў Кіеве

Выступае намеснік Міністра культуры Украіны Ігар Ліхавы 

У межах Дзён беларускай літаратуры аўтары выступілі ў Нацыянальным Саюзе пісьменнікаў Украіны, на Першым канале Украінскага радыё. У Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта прайшла сустрэча са студэнтамі аддзялення «Літаратурная вучоба», беларусістамі.

У першым радзе першы злева Зміцер Захарэвіч, другі - Алесь Пашкевіч, чацвёрты - Леанід Дранько-Майсюк

Злева: Сяргей Дубавец, уверсе: Валер Стралко, ніжэй: Леанід Дранько-Майсюк  

У кнігарні «Є» на прэзентацыі дзвюх кніг выступілі Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, літаратары Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Валер Стралко, а таксама ўкраінскія перакладчыкі Наталля Куліш, Васіль Трубай, Багдан Жолдак, Сяргей Салаўёў, Вячаслаў Лявіцкі, Віктар Коўрэй.

Злева направа: Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Уладзімір Даніленка, Леанід Дранько-Майсюк

Аўтары Анталогіі

Анталогія «Як рыбіна аб лёд», выдадзеная кіеўскім ВЦ «Просвіта», змяшчае творы трыццаці аўтараў, апублікаваныя за апошнія 20 гадоў. Сярод празаікаў, уключаных у кнігу – Алег Аблажэй, Міхась Андрасюк, Наталка Бабіна, Вольга Бабкова, Ігар Бабкоў, Галіна Багданава, Васіль Быкаў, Андрэй Федарэнка, Наталка Харытанюк і шмат хто яшчэ.

Выступае Барыс Пятровіч

Апрача анталогіі беларускага сучаснага апавядання прэзентавалася перакладзеная на ўкраінскую мову кніга Барыса Пятровіча «Спачатку была цемра» (выдавецтва «Украінскі прыярытэт», перакладчык Наталля Куліш).

 Наведалі беларуска-ўкраінскую імпрэзу сябры Беларускага размоўнага моўнага клуба, які дзейнічае ў Кіеве ўжо шэсць гадоў. 

Уверсе: Выдавец кнігі "Як риба об лід", унізе: беларускі бард Зміцер Захарэвіч; бандурыстка

Мадэратарам вечарыны быў Старшыня Кіеўскага аддзялення НСПУ Уладзімір Даніленка. Некалькі беларускіх песень выканаў бард Зміцер Захарэвіч, а рэжысёр Валеры Мазынскі распавёў пра кіеўскія паказы ягоных фільмаў, у тым ліку кінастужкі, прысвечанай Саюзу беларускіх патрыётаў.

Фота ўзятыя з суполкі Беларускага размоўнага клуба Укантакце

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"