"Дняпроўская строма"

Выйшаў у свет першы нумар літаратурна-мастацкага і інфармацыйнага бюлетэня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” “Дняпроўская строма”.

У ім – матэрыялы пра пасяджэнне літсуполкі і аднаўленне дзейнасці абласнога аддзялення (дадаюцца фотарэпартаж і пратаколы), звесткі і фотаздымкі новапрынятых у СБП літаратараў Магілёўшчыны. У рубрыцы “Наша гісторыя” Іван Аношкін распавядае пра літаратурную Магілёўшчыну. Бюлетэнь знаёміць і з рэгіянальнымі літпадзеямі, а таксама змяшчае верш ветэрана Вялікай айчыннай вайны, пісьменніка, члена СБП Фелікса Шкірманкова – і сардэчныя віншаванні яму.

Нумар, надзвычай насычаны ілюстрацыйным і даведачным матэрыялам,  існуе не толькі ў папяровай версіі – ён рассылаецца і ў электронным фармаце. Адказны за выпуск і яго рэдактар – старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СБП Мікола Яцкоў.

Ул. інф.