"Дняпроўская строма" № 4 і 5

Новыя нумары “Дняпроўскай стромы”, літаратурна-мастацкага і інфармацыйнага бюлетэня магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” расказваюць пра літаратурныя падзеі на Магілёўшчыне і не толькі.
У “ДС” № 4 можна прачытаць пра вечарыну, прысвечаную А.С. Пушкіну, што прайшла ў магілёўскім бібліятэчным каледжы, выкуп статута ВКЛ музеем гісторыі Магілёва, артыкул пра сустрэчу магілёўцаў з Пятром Садоўскім і Вінцуком Вячоркам і развагі мовазнаўцаў пра гарадскую тапаніміку.
З “ДС” № 5 чытачы даведаюцца пра тое, як прайшоў сольны выступ музыкі Алега Хаменкі ў Магілёве, якія мерапрыемствы ладзіліся ў гонар 130-годдзя Янкі Купалы ды інш.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг