"Дняпроўская строма" № 10

Пабачыў свет дзясяты нумар
літаратурна-мастацкага і інфармацыйнага бюлетэня “Дняпроўская строма”
Магілёўскага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
“ДС” № 10 пачынаецца справаздачай з кастрычніцкага пасяджэння пісьменніцкай суполкі, дзе адбылося знаёмства з творчасцю магілёўскіх літаратараў М.Емяльянава і В.Еўмянькова. З нагоды 60-годдзя сябра СБП Валерыя Казакова “ДС” публікуе інфармацыю аб юбіляры, яго фотаздымкі, вершы і вялікае апавяданне аб гістарычным мінулым Магілёва. Бюлетэнь таксама змяшчае размову М.Булавацкага з пісьменніцай Таццянай Барысік з нагоды публікацыі яе апавядання.
Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг