Добры пачатак да 80-годдзя СБП

На паэтычнай вечарыне, якая была арганізавана па ініцыятыве старшыні аддзялення Анастасіі Лазебнай і загадчыцы бібліятэкі Наталлі Салаўёвай, сабраліся віцебскія празаікі і паэты.

Людміла Несан

Перад тым, як творцы пачалі знаёміць прысутных са сваімі вершамі, Анастасія Пятроўна нагадала, што для Саюза беларускіх пісьменнікаў бягучы год юбiлейны. У чэрвені споўніцца 80 гадоў з дня заснавання арганiзацыi. Расказала яна i пра часопіс “Дзеяслоў”, які можна выпісваць, а свае творы дасылаць на абмеркаванне рэдкалегіі гэтага выдання.

Наталля Салаўёва

Затым свае вершы чытала Наталля Салаўёва, Станіслаў Сівалобаў, Людміла Несан, Алена Антонава.

Стася Наркевіч пазнаёміла віцебчан са сваімі гумарэскамі. Бард Сяргей Каробкін выканаў некалькі асабістых песень і песні, якія ён напісаў на вершы Наталлі Салаўёвай. Вершы Наталлі Салаўёвай чытала Святлана Кiм, салістка вакальна-інструментальнага ансамбля “Каўчэг”.

Святлана Кім

Старшыня салона “ОЛИ-АРТ“ (отдела литературы и искусства) Уладзімір Джарыяні прачытаў вершы, якія прысвяціў паэтам-сучаснiкам.

Станіслаў Сівалобаў

Не сціхалі песні Сяргея Каробкіна падчас кава-паўзы. Пасмяшыў сваiмі гумарыстычнымі куплетамі Станіслаў Сівалобаў.

Сяргей Каробкін

Позна вечарам з узнёслым настроем паэты і госці разышліся, каб у хуткім часе зноў сустрэцца і пачытаць свае творы.

Ул. інф. Віцебскага абласнога аддзялення СБП
Фота А. Лазебнай.

Прэсавая служба СБП