Доўгі спіс літаратурнай прэміі Гедройца

Журы конкурса літаратурнай прэміі Гедройца за найлепшую кнігу прозы 2011 абвясціла папярэднія вынікі. У доўгі спіс намінантаў на яе атрыманне трапілі наступныя кнігі:

 

1. Уладзіслаў Ахроменка “Тэорыя змовы” (Мінск: Логвінаў)

2. Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”)

3. Лявон Вольскі “Міларусь” (Мінск: Медыял, серыя “Кнігарня Пісьменніка”)

4. Віктар Карамазаў “Мастак і парабкі” (Мінск: Медысонт)

5. Павал Касьцюкевіч “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” (Мінск: Логвінаў) 

6. Артур Клінаў “Шалом: ваенны раман” (Мінск: Логвінаў, серыя “Кнігарня “Нашай Нівы”)

7. Аляксандр Лукашук “След матылька. Освальд у Мінску” (Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода, серыя “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе”)

8. Ян Максімюк “Словы ў голым полі” (Мінск: Логвінаў, серыя “Галерэя “Б”) 

9. Віктар Марціновіч “Сцюдзёны вырай” (электроннае выданне, 34mag.net)

10. Ала Сямёнава “У святой краіне выгнання” (Мінск: Кнігазбор, серыя “Кнігарня пісьменніка”)

11. Андрэй Федарэнка “Мяжа” (Мінск: Літаратура і Мастацтва, серыя “Лімаўскі фальварак”)

12. Макс Шчур “Ліст, знойдзены на папялішчы” (Познань: Белы крумкач) 

 

Кароткі спіс намінантаў на прэмію (6 пазіцыяў) будзе абвешчаны на пачатку лютага.

Абвяшчэнне і  ўшанаванне пераможцы(-аў) адбудзецца 3 сакавіка 2012 года, у Міжнародны дзень пісьменніка. Сярод узнагародаў – магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпэндыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці. 

 

Арганізатарамі прэміі выступаюць Амбасада Рэспублікі  Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, спонсар якой — ЗАТ “Сомбелбанк”. 

 

Мэты прэміі:

• ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc) (1906 – 2000) – публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura» на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску і ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;

• паспрыяць паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры;
• папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы;
• падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень.



Журы прэміі:

Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Людміла Рублеўская, Маргарыта Аляшкевіч, Адам Паморскі, Пётр Казакевіч, Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы).

Сакратарка прэміі  — Марыя Мартысевіч.
Кантакты:  (017)2881461 (з 9:00 да 16:00 па буднях) 
e-mail: penkonkurs@gmail.com

 

Інф. паводле арганізатараў.

Прэсавая служба СБП