Дом, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч, можа быць адноўлены

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выступіла з ініцыятывай да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ўзнавіць дом у Мінску, дзе з'явіўся на свет будучы класік.
Як расказаў карэспандэнту агенцтва "Мінск-Навіны” галоўны архітэктар праекта Анатоль Карпук, вядома дакладна, як выглядаў і дзе знаходзіўся будынак. Цяпер гэта дваровая тэрыторыя дамоў 25-29 па вуліцы Багдановіча. Дом быў двухпавярховым каменна-драўляным. Цалкам магчыма дакладна аднавіць знешні выгляд будынка і аднавіць інтэр'еры кватэры гарадской інтэлігенцыі XIX стагоддзя. А ў музеі Багдановіча захоўваюцца рэчы таго перыяду, на базе якіх можна сфарміраваць экспазіцыю.
Зараз трэба будзе даведацца меркаванне грамадскасці сталіцы з гэтай нагоды (праектныя матэрыялы выстаўлены ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска). Калі праект запусцяць,
то будаўнічыя працы могуць пачацца вясной.
Вольга Жарына
Пераклад - lit-bel.org