“Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік” – Юлія Шарова прадставіла дэбютную кнігу

Еўрарадыё прэзентуе кнігу маладой пісьменніцы, якая яшчэ да выхаду стала намінантам на прэмію Ежы Гедройца.

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ

«Кніга пра тое, як чалавек вырашыў згуляць са сваім лёсам. Вырашыў пайсці супраць пэўнага наканавання, і не пабаяцца гэтага наканавання. Неяк перамагчы свае страхі. І ў выніку ён выходзіць пераможцам», — распавядае Юлія Шарова.

Падзеі кнігі, жанр якой аўтар вызначае як “DRAMMA GIOCOSO у двух актах”, адбываюцца ў Расіі. Галоўны герой — беларус, ён працуе ў Расіі, але звязаны з нашай краінай.

«Зразумела, там ёсць выхад на беларускую тэматыку. Ён ставіць оперу Моцарта «Дон Джавані» ў оперным тэатры расійскага горада N. У выніку ён пачынае перажываць тое, што адбываецца ў оперы, тэатр урываецца ў ягонае жыццё», — дадае пісьменніца.

Інфармацыя пра кнігу:

Рэдактар — Марыя Мартысевіч

Карэктар — Галіна Рабянкова

Вёрстка — Галіна Васілеўская

Дызайн постэра — Святлана Азончык

Мінск / Логвінаў / 2012

ISBN: 978-985-562-27-4

Апісанне: У оперным тэатры горада N існуе дзіўны звычай: маўляў, нельга дарабляць працу за калегам, які заўчасна і раптоўна памёр. Нельга спяваць і танчыць чужую партыю, нельга гартаць партытуру з пазнакамі дырыгента-нябожчыка. Але што рабіць, калі такая “чужая праца” — твая запаветная мара? Галоўны герой вырашае рызыкнуць і згуляць з лёсам, хоць вынік той гульні непрадказальны…

 

Еўрарадыё