“Дрэва энталіпт” Анкі Упалы ў галерэі “Ў”

Прэзентацыя кнігі Анкі Упалы “Дрэва энталіпт” пачнецца 20 красавіка а 19-й у галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37A).

Праграма прэзентацыі



Урачыстае адкрыццё дрэва:

Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч. 

Выступ сябраў суполкі kvetki_doma: Алена Пятровіч і Алена Пятровіч.

Цудоўнае з’яўленне Балахона Балахонавіча і Вавёрыцы.

Суровае рэзюмэАксана Бязлепкіна, Маргарыта Аляшкевіч. 

Дыфузнае яднанне аўтара з гледачамі

Драма “Курукіца” (тэатральная пастаноўка) 
Ролі выконваюць: 
Курукіца: Юля Цімафеева
Дзед: Сяржук Мядзведзеў
Апавядальнік: Павел Анціпаў
Soundtrack: Уладзімір Лянкевіч

Аўтограф-сесія аўтара

Пра кнігу

Гэта першая кніга ў серыі “Пункт адліку”, запачаткаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў. 

Аматараў сучаснай беларускай літаратуры ў кнізе чакае сустрэча з добра вядомымі героямі: Курукіцай і Жэншчынай з вядром на галаве, Вавёрыцай і Балахонам Балахонавічам, голасам першай мінскай птушкафабрыкі ды іншымі дзіўнымі персанажамі. 



Кніга ілюстраваная. Малюнкі для яе зрабіла мастак Наталля Зямчонак

Прэсавая служба СБП