Другі нумар альманаха «Палац» двойчы прэзентавалі ў Гомелі
10 снежня ў Гомелі адбыліся адразу дзве прэзентацыі другога нумара літаратурнага альманаха “Палац”.
Ларыса Раманава, Анатоль Бароўскі, Генадзь Лапацін
Першая сустрэча адбылася ў актавае залі гімназіі №10 горада Гомеля, дзе з вучнямі старэйшых класаў сустрэліся старшыня гомельскай філіі ГА “СБП” Анатоль Бароўскі, светлагорскі паэт Вадзім Болбас, а таксама госці з Менску – Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака і Зміцер Бартосік. Вучні атрымалі не толькі прыемныя ўражанні, але і прэзенты ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Барыс Пятровіч, Ларыса Раманава
Другая сустрэча літаратараў з публікай адбылася ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі “Палац Румянцавых-Паскевічаў”.
У белай гасцёўні палаца выступілі гомельскія аўтары: Генадзь Лапацін, Яўген Сергіеня, Ларыса Раманава, Андрэй Петрашэўскі.
Вольга Цярэшчанка
Цудоўным сюрпрызам сталася выкананне ўласных твораў гомельскай паэткай і бардам Вольгай Цярэшчанка. Да імпрэзы далучылася кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў. Старшыня Барыс Пятровіч распавёў пра працу над альманахамі абласных філій і прадставіў апошні нумар часопіса “Дзеяслоў”.
Зміцер Бартосік
Напрыканцы сустрэчы прагучалі перакладзеныя Рыгорам Барадуліным песні Вярцінскага ў выкананні Змітра Бартосіка.
Прэсавая служба СБП