Другі сезон "Чорна-белых вершаў" — Уладзімір Арлоў

Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая (шточацвер!), а мараль — сапраўдная.

Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — кожны шукае тое, што адпавядае яго літаратурным густам. Хай кожны самастойна дасць сабе адказ на пытанне, што ў літаратуры добра, а што — кепска.

«Чорна-белыя вершы» — зрэз сучаснага стану літаратуры, летапіс літаратурнай рэчаіснасці. Асаблівасць творчага светапогляду беларусаў найлепш выяўляецца ў сціплых і працавітых творцах. Нехта ўжо цяпер — еўрапейская зорка, нехта — яшчэ не. І калі хтосьці засумняецца ў тым, што гэта ўсур’ёз і надоўга, проста паверце, што вечнасць пачынаецца тут.

 

Уладзімір Арлоў  
 Уладзімір Арлоў. Два вершы

 

 

 

 

Уладзімір Арлоў

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ.

Творы Арлова перакладзеныя на 25 моваў свету. Лаўрэат літаратурных прэміяў імя Ф.Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, «Гліняны Вялес» Таварыства вольных літаратараў і міжнароднай прэміі «Эўрапейскі паэт свабоды».

budzma.org