“Дух – гэта, людзі, Я!”

27 кастрычніка 2012 года ў вёсцы Гарошкаў непадалёк ад Рэчыцы адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса пад назвай “Дух – гэта, людзі, Я!”. У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і гісторыкі.

У тым ліку: Антон Астаповіч, Эдуард Акулін, Алесь Бардоўскі, Анатоль Бароўскі, Таццяна Беланогая, Вадзім Болбас, Анатоль Вярцінскі, Васіль Жуковіч, Генадзь Лапацін, Андрэй Мельнікаў,  Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Ларыса Раманава, Міхась Скобла, Сяржук Сыс ды іншыя.

Ласкава запрашаем усіх каму на справе, а не на словах дарагі несмяротны Дух айчыннай паэзіі, хто любіць і памятае творчасць  Анатоля Сыса — аднаго з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў  ХХ стагоддзя.

Пачатак свята а 12–ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца ўскладанне кветак да надмагільнага помніка паэту. А 13-й пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Анатоля Сыса. У межах свята таксама адбудуцца прэзентацыі кніг серыі “Кнігарня пісьменніка”: “Стрэмка” Сержука Сыса, “Святая вада” Ларысы Раманавай, “Около облака” Генадзя Лапаціна” а таксама юбілейнага, 60-га нумара часопіса “Дзеяслоў”.

Ушануйма годна памяць Паэта, чыю творчасць па праве называюць “жураўліным сэрцам” Беларусі.

 

Паводле Эдуарда Акуліна, СБП