Два вечары, дзве імпрэзы – Беларуская Прастора запрашае!

22 снежня адбудуцца літаратурна-мастацкія і музычныя выступы Яраша Малішэўскага, Аксаны Спрынчан і іх дачушкі Альжбэты, а таксама барда і літаратара Сержа Мінскевіча.

Акрамя гэтага вас чакае прэзентацыя вопраткі Belarusam.by.

23 снежня запрашаем на творчую сустрэчу з фіналістамі адбору на конкурс “Еўрабачанне-2016” гуртом NAVI. Для ўсіх прысутных маладыя беларускія выканаўцы праспяваюць лепшыя песні, а таксама падзеляцца сваім неверагодным пазітывам, які яны папросту выпраменьваюць!

Усіх сакрэтаў наперад раскрываць ня будзем – каб было што казаць падчас прэзентацыі ;) – але так Беларуская Прастора распачынае акцыю "Мы з вамі NAVI" (хэштэг #мызваміNAVI). Дэталі і падрабязнасці будуць неўзабаве, але ў цэлым мы заклікаем вас далучацца і разам з намі скіроўваць свае намаганні на тое, каб дапамагчы гэтаму надзвычай таленавітаму творчаму калектыву паехаць ад нашай краіны на Еўрабачанне.

Нагадаем, што на дадзены момант  кампазіцыя "Гэта зямля" ад гурту NAVI – адзіная беларускамоўная песня сярод усіх удзельнікаў. І яна мае больш чым рэальныя шанцы на перамогу. Верым, што з нашаю з вамі дапамогаю ў NAVI ўсё атрымаецца!

Запрашаем далучацца да нашага свята 22 і 23 снежня!

Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы, акцыі і падарункі ад кампаніі "ПРАСТОРА БАЙ". А для ўсіх дзетак – салодкія пачастункі!

У новай краме "Беларуская Прастора" можна набыць арыгінальныя беларускія сувеніры, кнігі, аўдыёкнігі і фільмы, адзенне, адмысловую гарбату і філігранныя вырабы са шкла. У вас будзе магчымасць ўсё пабачыць на свае вочы, памацаць, прымераць і паразмаўляць на роднай мове з нашымі ветлівымі супрацоўнікамі.

Крама "Беларуская Прастора" ў гандлёвым цэнтры Маскоўска-Венскі (пр-т Незалежнасці, 58, другі паверх, павільён 205) працуе сем дзён на тыдзень з 11.00 да 20.00. Таксама тут будзе адбывацца самавываз замоваў, зробленых на сайце Prastora.by.

Паводле прэс-рэлізу