Дзе сканчаецца каханне і пачынаецца гвалт: літаратурны досвед

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і комплексны праект “Гендэрны маршрут” запрашаюць абмеркаваць каханне і гвалт у мастацкай літаратуры.

Пытанні для абмеркавання:

Якая розніца паміж згодай і дамаганнем, жартам і насмешкай, сваркай і гвалтам?

Якія існуюць міфы і факты гвалту сёння?

Якія практыкі, стратэгіі і рэсурсы выкарыстоўваюць пісьменнікі і пісьменніцы, каб зрабіць свой свет больш бяспечнымі і прыстасаваным для гарманічнага існавання?

Як можна адмовіцца ад гвалту, калі барацьба і агрэсія — частка нашага свету?

Што такое мова гвалту і мова кахання? Ніхто не кажа дачцэ ці жанчыне: “Я цябе прыцясняю і рэпрэсую”, звычайна кажуць: “Я цябе люблю, я цябе кахаю”. У што ж ператвараецца такая “Любоў”, якую суправаджалі вяселле, пярсцёнкі, лімузіны і саступкі?

Удзельнікі дыскусіі:

Вольга Гапеева, паэтка, лінгвістка (к.ф.н.), даследуе тэмы філасофіі мовы і сацыялогіі цялеснасці;

Зміцер Вішнёў, паэт, мастак і выдавец;

Юлія Цімафеева, перакладчыца, адзін з рэдактараў часопіса “ПрайдзіСвет”.

Мадэратар — Ірына Саламаціна, феміністка, сацыёлаг, ініцыятар праекта “Гендэрны маршрут”.

Дыскусія адбудзецца 13 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). Пачатак у 19.00.

Прэсавая служба СБП