Дзень адчыненых дзвярэй у Школе маладога пісьменніка

Калі вы спрабуеце пісаць прозу і хочаце даведацца, ці варта вам удзельнічаць у конкурсе на навучанне ў беларускім пісьменніцкім Хогвартсе, прыходзьце!

 

Кожная з выкладчыц  практычных заняткаў ― літаратуразнаўца Ганна Бутырчык, пісьменнніцы Наталля Паваляева і Людміла Рублеўская ― прапануе невялікае пісьмовае заданне, якое нескладана будзе зрабіць проста падчас іпрэзы. 

Каардынатарка Школы Алена Казлова падрабязней раскажа пра навучанне ў Школе пісьменніка і падачу заяўкі. 

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” — нефармальны адукацыйны праект для дарослых ад 18 гадоў.

Заняткі два разы на месяц па суботах.

Навучанне — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. 

Уваход на імпрэзу – вольны.

ПАДЗЕЯ Ў ФЭЙСБУКУ

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"