Дзень народзінаў Максіма Багдановіча

Літаратурны музей Максіма Багдановіча шчыра запрашае 9 снежня 2010 года прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня нараджэння Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры.
У 12.00 − урачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г. Мінск, вул. М. Багдановіча).
У 16.00 − літаратурна-музычная імпрэза “Светлыя згадкі...” з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў і музыкаў.
9 снежня для ўсіх прыхільнікаў таленту вялікага паэта прапануецца вольнае наведванне экспазіцыі Літаратурнага музея М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а), філіяла музея “Фальварак Ракуцёўшчына” (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н).
Траецкае прадмесце,
г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг