Дзень памяці Караткевіча

25 ліпеня спаўняецца 24 гады з дня смерці выдатнага беларускага празаіка, чалавека шырокай і шчырай душы Уладзіміра Караткевіча.

Караткевіч – аўтар славутых раманаў «Каласы пад сярпом тваім» (1968), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», аповесцяў «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» многіх кніг паэзіі, перакладаў, нарысаў, эсэ…

На Маскоўскіх  (Усходніх) могілках у гэты дзень збяруцца літаратары, аматары ягонай творчасьці, журналісты, звычайныя грамадзяне. Будуць ускладзены кветкі і гучаць ягоныя вершы.

Актыўная беларуская моладзь, для якой Караткевіч быў і застаецца сімвалам любові да Бацькаўшчыны, да беларускай мовы, правядзе Дзень памяці Уладзіміра Караткевіча у 18-30.

С.С.