Дзень памяці Васіля Быкава — 19 чэрвеня
Разнастайныя выданні з творамі Васіля Быкава ёсць у вольным доступе на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў lit-bel.org.
У раздзеле “Электронныя кнігі” чытачы могуць знайсці ўсе тамы Поўнага збору твораў Васіля Быкава.
Прапануем таксама зборнік-білінгву "Парадоксы жыцця/Парадоксы жизни" ў перакладзе на рускую мову Ірыны Шаўляковай у фармаце .epub
У межах аўдыёпраекта “Лета з Быкавым”, запачаткаванага ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Kniharnia.by, тры аповесці класіка нацыянальнай літаратуры «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік» з’явіліся ў папулярных аўдыёфарматах (у тым ліку для iPhone, iPod, iPad).
На сайце lit-bel.org вольна паслухаць першыя пяць раздзелаў кожнага з твораў.
Васіль Быкаў. Бліндаж: фрагменты з аўдыёкнігі
Васіль Быкаў. Пакахай мяне, салдацік: фрагменты з аўдыёкнігі
Васіль Быкаў. У тумане: фрагменты з аўдыёкнігі
СПАМПАВАЦЬ ГЭТЫЯ ТВОРЫ ЦАЛКАМ НА KNIHARNIA.BY
Збірайма бібліятэку Васіля Быкава разам!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"