Дзень роднай мовы ў Магілёве — працяг

Дзень роднай мовы адзначыць музей гісторыі Магілёва — кіраўніцтва музея ўводзіць на 22-га лютага цалкам беларускамоўнае абслугоўванне. Гэта значыць, што размаўляць па-беларуску будуць не толькі адказныя супрацоўнікі музея, але і тэхнічны персанал.

Паколькі 21-га лютага ў музеі быў выходны дзень, зрабіць цалкам беларускамоўным вырашылі менавіта 22 лютага. Па такім самым прынцыпе «поўнай беларусізацыі» сёння працавала Магілёўская цэнтральная бібліятэка.

nn.by