Дзень роднай мовы адзначылі ў Магілёве

Утульны пакой беларускай мовы і літаратуры аб’яднаў вучняў 5-11-х класаў разам з настаўніцамі Святланай Грахольскай, Святланай Рабавай, Наталляй Прасаловіч і з’явіўся сведкам цікавай размовы пра беларускасць, родную мову і яе значэнне ў нашым жыцці.

Мікола Яцкоў, Яраслаў Клімуць, Сяргей Украінка, Алесь Казека, Міхась Булавацкі. 

Яраслаў Клімуць пазнаёміў з альманахам магілёўскіх літаратараў “Брама” і заахвоціў вучняў да стварэння ўласных твораў, якія маглі б з'явіцца на старонках выдання.

Міхась Булавацкі віншуе Іллю Белавусава

Міхась Булавацкі распавёў пра беларускае пяціборства, якім кіруе шмат гадоў, запрасіў вучняў да ўдзелу ў ім і правёў літаратурную бліц-віктарыну па творах Максіма Багдановіча і Янкі Купалы. Перамог у віктарыне вучань 7 класа Ілля Белавусаў, які атрымаў з рук спадара Міхася ягоную кнігу з аўтографам. 

 

Сяргей Украінка

Гучалі вершы і празаічныя творы ў аўтарскім выкананні. Пісьменнікі адказалі на пытанні вучняў і перадалі падарункі – альманах “Брама”, часопіс “Дзеяслоў” і свае кнігі. Завяршыла сустрэчу аўтограф-сесія.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП

Фотаздымкі Святланы Грахольскай