«Дзеяслоў» № 73 — вершы Уладзіміра Някляева, проза Андрэя Федарэнкі і студэнцкі дзённік Рыгора Барадуліна
Паэзія прадстаўлена, акрамя вышэй згаданых аўтараў, нізкамі Васіля Дэбіша, Наталлі Русецкай, Алены Гінько, Змітра Баяровіча. Дэбютуе з вершамі Мікіта Найдзёнаў.
Проза — Сяргей Абламейка, Дзмітрый Падбярэзскі, Аляксей Філатаў, Марына Яўсейчык.
Пераклады: санеты Бенедыкта Янкоўскага ў перастварэнні з польскай мовы Антона Францішка Брыля і Ганны Янкута; апавяданне ўкраінскай аўтаркі Тані Малярчук загучала па-беларуску дзякуючы Лідзе Наліўка.
У «Спадчыне» — заканчэнне публікацыі студэнцкага дзённіка Рыгора Барадуліна.
Сяргей Шапран прадстаўляе старонкі з новай кнігі — «незавершаную біяграфію» Уладзіміра Някляева.
Эсэістыка ў «Дзеяслове» прысвечаная нашай гісторыка-культурнай спадчыне і слынным беларусам, якія працавалі не толькі на радзіме, але і за яе межамі.
Леанід Галубовіч рэцэнзуе апошні паэтычны зборнік Генадзя Бураўкіна «Нагаварыцца з зоркамі…».
Нумар традыцыйна завяршаецца аглядам беларускіх кніжных навінак.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"