«Дзеяслоў» № 70 у імёнах: 90-годдзе Быкава, 60-годдзе Радыё Свабода, 80-годдзе Віктара Карамазава, вянок памяці Таццяны Зіненка і новы раман Рублеўскай

Паэзія — Валянціна Аксак, Васіль Макарэвіч, Славамір Адамовіч, Аксана Данільчык, Васіль Барысюк, Ігар Канановіч. Дэбютуе Андрэй Козел.

Проза — Людміла Рублеўская, Віктар Карамазаў, Уладзімір Дамашэвіч, Міхась Южык, Ксенія Шталянкова.

Сучасная грузінская паэзія ў перакладзе Алесі Башарымавай, Андрэя Хадановіча, Уладзіміра Арлова, Андрэя Адамовіча, Віталя Рыжкова. Японскія танка ў перакладзе Вольгі Гапеевай.

Эпісталярная спадчына Васіля Быкава, а таксама ўспаміны Міколы Гіля пра перапіску з Варленам Бечыкам. Удзяку Акіта ў Менску ў літаратуразнаўчым эсэ Віктара Жыбуля.

Аляксандр Лукашук да 60-годдзя радыё Свабода. Успаміны калег і сяброў пра барысаўскую паэтку Таццяну Зіненка, а таксама яе творы.

Крытыка Анжэлы Мельнікавай і Леаніда Галубовіча. Агляд кніжных навінак.  

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"