«Дзеяслоў» на 28-й Еўрапейскай сустрэчы культурніцкіх часопісаў

У сустрэчы ўзялі ўдзел больш за сто рэдактараў і інтэлектуалаў з вядучых часопісаў Еўропы.

На адкрыцці форума выступіў Міністр культуры Эстоніі Індрэк Саар. Ён падкрэсліў важнасць развіцця журналістыкі ў сферы культуры.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі лічбавую рэвалюцыю, яе ўплыў на дэмакратычны лад і магчымасці, якія яна дае, а таксама еўрапейскі дыскурс. Адной з цэнтральных тэмаў сталіся “фэйкавыя” навіны і тое, як яны ўплываюць на сусветнае становішча. Удзельнікі канферэнцыі ўзялі ўдзел у прафесійных семінарах і дыскусіях.

Ад Беларусі на тартускай сустрэчы прысутнічалі Анатоль Івашчанка і Сюзанна Паўкштэла, якія прадстаўлялі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і часопіс “Дзеяслоў”.

Фота: Erika Renel

Паводле http://www.eurozine.com/

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"