«Дзеяслoў» у Гародні — 30 верасня

У межах сустрэч — прэзентацыя паэтычнага зборніка Наталлi Русецкай «Каштаны ў кішэнях», выступы барда Таццяны Беланогай і паэткі Алы Петрушкевіч, а таксама прэзентацыя свежых нумароў часопіса з удзелам Анатоля Брусевіча і Анатоля Івашчанкі.
 
Першая імпрэза адбудзецца ў Музеі Максіма Багдановіча (Гародня, вул. 1 Мая, 10). Пачатак а 16:00.
Другая — у актавай зале Свята-Пакроўскага сабора (Гародня, вул. Акадэмічная, 2). Пачатак а 18:30.
 
У межах грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!"
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"