«Дзеяслоўцы» наведаюць Віцебск — адразу дзве прэзентацыі 12 лістапада!

Віцебск. Ілюстрацыйнае фота

12 лістапада ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашаюць на літаратурную імпрэзу, у межах якой адбудзецца адразу дзве прэзентацыі: кнігі Алеся Пашкевіча “Рух” і новага 78-га нумара часопіса “Дзеяслоў” з дзённікамі Уладзіміра Караткевіча, які прадставіць галоўны рэдактар выдання Барыс Пятровіч.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"