«Дзеяслоўцы» выступілі на Аўстрыйскім культурным сезоне (+ФОТА)

Шэраг навуковых сустрэч прайшлі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, зладжаныя Амбасадай Аўстрыі ў Беларусі і прысвечаныя ўмацаванню беларуска-аўстрыйскіх культурных сувязей.

Злева направа: Андрэй Масквін, Георг Докс, Фердынанд Шмац, Валер Булгакаў, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Таццяна Арцімовіч

Барыс Пятровіч і Анатоль Івашчанка прэзентавалі новы нумар часопіса "Дзеяслоў" № 86, на старонках якога апублікаваны літаратуразнаўчы артыкул аўстрыйскага навукоўца Фердынанда Шмаца ў перакладзе на беларускую мову Вольгі Гронскай.

З беларускага боку выступілі таксама рэдактар часопіса "Arche" Валер Булгакаў і рэдактарка нумара альманаха "pARTisan", прысвечанага сучаснаму аўстрыйскаму мастацтву, Таццяна Арцімовіч.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"