“Дзеяслову” — 10 гадоў!

23 верасня сустрэў свой дзясяты юбілей адзіны ў краіне незалежны часопіс беларускай мастацкай літаратуры “Дзеяслоў”. Цягам усіх гадоў выданне ўзначальвае яго галоўны рэдактар Барыс Пятровіч.
Першы нумар "Дзеяслова" быў прэзентаваны ў 2002 годзе падчас 14-га З’езда пісьменніцкага саюза (тады яшчэ не падзеленага) у вельмі няпросты час.
У тлумачальнай прадмове да нумару яго стваральнікі пісалі:
“Сёння беларускіх літаратараў хочуць падзяліць на “сваіх” і “чужых”. “Дзеяслоў” супраць усялякіх падзелаў. “Дзеяслоў” — выданне адкрытае для ўсіх. У гэтым можна пераканацца па першым выпуску. Усё вартае: таленавітае, адметнае, шчырае, смелае — будзе друкавацца на старонках выдання. “Дзеяслоў” пастараецца не расчараваць ні сваіх сяброў, ні сваіх ворагаў. Крытэрыем для “Дзеяслова” будзе найперш літаратурная вартасьць і якасьць твору, а не палітычная заангажаванасьць. “Дзеяслову” імпануе адзіны неаспрэчны прынцып – служэньне на карысць роднай Беларусі: жыццё кароткае — Радзіма вечная!”
Ва ўсіх сваіх нумарах часопіс заўжды трымаўся прынцыпаў, закладзеных на самым пачатку.
За час свайго існавання “Дзеяслоў” надрукаваў сотні цікавых празаічных і паэтычных твораў, крытычных артыкулаў, адкрыў нямала маладых літаратурных талентаў.
У кастрычніку гэтага года пабачыць свет “Дзеяслоў” № 60.
Пачытаць тэксты “Дзеяслова”, што за ўсе гэтыя гады фактычна стварылі скарбонку беларускай сучаснай літаратуры, можна са сайце — dziejaslou.by .
Уладзімір Някляеў — Паланэз. Паэма
Ніл Гілевіч — Па чужых узорах.Танка і гекзаметры
Ян Чыквін — Вершы з кнігі"Крэйдава кола"
Леанід Дранько—Майсюк — Скрыпач Антоні. Верш
Міхась Скобла — Закаханы у неба свабоднае край.Вершы
Алесь Пісьмянкоў — Паэт і рыбніца.Вершы
Юлія Гайдукова — Маладая. Вершы
Сьвятлана Алексіевіч Два аповеды з кнігі "Чароўны алень вечных ловаў"
Янка Брыль — Вясна. З лірычных запісаў
Андрэй Федарэнка — Чарнавікі і пісьмы.Апавяданьне
Мікола Захаранка — Забойства на вуліцы з прысадамі.Любоўна—крымінальная фантасмагорыя
Сяргей Рублеўскі — Віцебскія эцюды
Юры Станкевіч — Ліст у Галактыку "Млечны шлях". Аповесьць
Электрычка на Вялікдзень. П'еса на дзьве дзеі
Анатоль Кудравец — Трое ў адным пакоі. Эсэ
Анатоль Сідарэвіч — Паэт і дыктатура
Алесь Асташонак — "...Каб стаць мастаком, патрэбны дазвол Бога...". Інтэрвію
Сяргей Дубавец — Мой народ.Інтэрнэт—форум
Людміла Рублеўская — Белы крыж над белаю зямлёй...
Пётра Васілеўскі — Восень патрыярха?..
Сьвятлана Берасьцень — Фэстаў нашых музыка. І проза
Галіна Багданава — Рыгорава зорка
Яўген Рагін — Чалавек як знак прыпынку
Ірына Шаўлякова — Гульня ў класіку.
Прэсавая служба СБП