Дзмітрыю Плаксу – 45!
Шаноўны спадар Дзмітры! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з юбілеем і пажаданні ўсяго найлепшага: плёну і шанцунку ў жыцці і творчасці, добрых надзей і падзей!
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Дзмітры Плакс.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"Дзмітры Плакс — удзельнік арт-групы «Беларускі клімат», заснаванай у 1989 годзе. З 1992 года супрацоўнічаў з «Белорусской Деловой Газетой», з 1994 — з газетай «Имя», дзе вёў аўтарскую калонку «Плаксы», рабіў карыкатуры. З 1997 года стала жыве ў Стакгольме (Швецыя).
З 1999 года супрацоўнічае са Шведскім Радыё, восенню 2004 года на міжнародным канале Шведскага Радыё — «Радыё Швецыя» заснаваў Беларускую службу, фактычна ўзначальваў яе да закрыцця восенню 2009 года. У 2009—2010 — прадзюсер, вядучы праграм Рускай службы «Радыё Швецыя». З 2010 года — прадзюсер, драматург у Радыётэатры Шведскага Радыё.
Сябра Шведскага ПЭН-цэнтра, Саюза пісьменнікаў Швецыі, Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Піша на шведскай, беларускай і рускай мовах.